У Мінску пройдзе міжнародны турнір «Bеlаrus Іntеrnаtіоnаl — 2019»

З 29 жніўня да 1 верасня ў Мінску пройдзе міжнародны турнір «Bеlаrus Іntеrnаtіоnаl - 2019». У спартыўна-забаўляльным комплексе «FАLСОN СLUB» на працягу чатырох дзён выступіць 160 спартсменаў з 35 краін свету. Мінскі турнір стане адным з кваліфікацыйных да Алімпійскіх гульняў 2020 года, на ім будзе разыграна пяць камплектаў медалёў — мужчынскія і жаночыя ў адзіночных гульнях, а таксама мужчынскія, жаночыя і змешаныя ў парах.


 

Нагадаем, першы міжнародны турнір па бадмінтоне ў Беларусі прайшоў у 2018 годзе, ён быў тэставым спаборніцтвам да ІІ Еўрапейскіх гульняў, праз год адбыліся самі Гульні, высокі арганізацыйны ўзровень гэтых турніраў уразіў як саміх спартсменаў, так і міжнародных гасцей, таму Мінску даверылі яшчэ адзін буйны турнір. Калі на першых спаборніцтвах у Беларусі сабраліся спартсмены з 24 краін, то гэтым разам Bеlаrus Іntеrnаtіоnаl налічвае ўжо прадстаўнікоў 35 краін. Гэта спартсмены з Ірана, Венгрыі, Германіі, Індыі, Аўстраліі, Швецыі, Кітая, Аўстрыі, Бельгіі, Канады, Англіі, Балгарыі, Беларусі, Малдовы, Чэхіі, Польшчы, Расіі, Шры Ланкі, Італіі, Амерыкі, Ізраіля, Фінляндыі, Швейцарыі, Нарвегіі, Эстоніі, Славеніі, Ісландыі, Украіны, Даніі, Турцыі, Нідэрландаў, Азербайджана, Латвіі, Літвы і Славакіі.

«Мы вельмі рады і ганарымся, што да нас едуць топ спартсмены, гэта вялікі вопыт. Такая колькасць удзельнікаў зарабляецца краінамі гадамі, — адзначае старшы трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па бадмінтоне Улада ЧАРНЯЎСКАЯ. — Прыедзе вялікая дэлегацыя з Кітая, гэта адны з сусветных лідараў. Планавалася, што ў нас выступіць легенда сусветнага бадмінтона, неаднаразовы алімпійскі чэмпіён і чэмпіён свету Лінь Дань, але ў апошні момант па нейкіх акалічнасцях ён зняўся з турніру. Акрамя яго ў Мінску будзе шмат вядомых гульцоў — шмат азіятаў і топ-гульцы еўрапейскага бадмінтона», — адзначыла трэнер і дадала, што зараз узровень еўрапейскага бадмінтона значна вырас, таму казаць пра канкрэтныя краіны і спартсменаў, якія будуць прэтэндаваць на перамогу ў Мінску, складана. Абсалютна дакладна можна казаць, што барацьба будзе сур’ёзная, а для гледачоў асабліва цікавымі стануць супрацьстаянні еўрапейскіх гульцоў з азіятамі, бо гэта зусім розныя стылі гульні.

Беларусь на дамашніх спаборніцтвах прадставяць 13 спартсменаў — асноўная нацыянальная каманда і юніёры. «Не ўсе юніёры змогуць згуляць у Мінску, таму што некаторыя ў гэтыя ж тэрміны з’язджаюць на першынство Еўропы для спартсменаў, да 17 гадоў, якое будзе праходзіць у Польшчы. А наогул і для дарослых спартсменаў, і для маладых такі турнір — добры шанц паспрабаваць свае сілы з наймацнейшымі бадмінтаністамі свету. Нашым спартсменам трэба паказаць свой узровень, сваю гульню і набраць як мага больш ачкоў», — адзначае Улада Чарняўская.

Адзначым, што з мая 2019 да мая 2020 года спартсмены набіраюць рэйтынгавыя ачкі, каб трапіць на Алімпійскія гульні ў Токіа. З беларусаў найбольшы шанц адабрацца на турнір сёння ёсць у Алесі Зайцавай. «Для гэтага трэба гуляць вельмі шмат турніраў. Мы будзем прыкладаць усе намаганні для таго, каб пастарацца прабіцца. У перадалімпійскі год узровень турніраў вельмі вырас, таму што ўсе жадаюць трапіць у Токіа», — кажа настаўнік.

Читать полностью статью по ссылке полностью